Атрымайце асалоду ад лёду...
У аўторак, 8 студзеня, НАРЭШЦЕ ў Вялейцы зрабілі лёд. Пляц пад Ленінам залілі вадой з бліжэйшага гідранту. Шкада, што вельмі ж доўга думалі-мяліся і, відаць, ня моцным будзе гэтaе шчасьце, бо сыноптыкі даводзяць пра хуткую адлігу. Ужо напрыканцы тыдня - дождж. (Няхай бы і на гэты раз памыліліся...) У тым годзе забавы на лёдзе былі вельмі папулярнымі ў моладзі ды й у іншых катэгорыяў вялейчукoў.