Атрымайце асалоду ад лёду...

Это новость от 01 Июль 2010

У аўторак, 8 студзеня, НАРЭШЦЕ ў Вялейцы зрабілі лёд. Пляц пад Ленінам залілі вадой з бліжэйшага гідранту.  Шкада, што вельмі ж доўга думалі-мяліся і, відаць, ня моцным будзе гэтaе шчасьце, бо сыноптыкі даводзяць пра хуткую адлігу. Ужо напрыканцы тыдня - дождж. (Няхай бы і на гэты раз памыліліся...) У тым годзе забавы на лёдзе былі вельмі папулярнымі ў моладзі ды й у іншых катэгорыяў вялейчукoў.

Справа карысная, адно ёсьць праблема з кoўзаўкамі (канькамі) ў пракат - той зімой былі на іх вялізныя чэргі (па гадзінe чакаць даводзілася). А набываць свае - даражэзнае задавальнeньнe, ды й зімы зараз нятрывалыя. Узгадваюцца часы, калі ў Вялейцы быў выбар кoўзанак. Уявіце! Мінімум ШЭСЬЦЬ лядовых пляцовак функцыянавала! І попыт быў, чэргі, каб у хакей згуляць...

Тэги: